РУ БЕ EN

Беларускія народныя гульні

Адгадай, чый галасок

Мэта: развіваць увагу на слых, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзіне яго i закрывае вочы.

Дзеці гавораць:

Сталі ў круг, i — раз, два, тры!

Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці. Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.

А мы проса сеялі

Мэта: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.

Апісанне гульні: дзеці, узяўшыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяўчынкі. Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:

— А мы проса сеялі, сеялі! (Ідуць на сваё месца.)

Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць:

— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!

— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)

— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)

— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)

— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі.)

— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)

— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяўчынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)

— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба нам. (Хлопчыкі падыходзяць да дзяўчынкі i становяцца кругам вакол яе.)

Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

Правілы гульні: дзеці павінны рухацца роўнай шарэн­гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот. 

Бярозка

Мэта: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць.

Бярозка белая,

Макаўка зялёная,

Летам махнаценькая,

3імой сучкаваценькая,

Дзе яна стаіць,

Там i шуміць.

Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:

Бярозка зялёненькая,

Вясной вясёленькая,

Сярод поля стаіць,

Лicточкамі шуміць,

Грыміць, гудзіць,

Залатым вяночкам звініць.

Бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак,— яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi у бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!»— дзяучынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.

Правілы гульні: хустачкі у тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла лёгка ix узяць.

Заінька

Мэта: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — зaiнькa. Усе спяваюць:

 Заінька бялюсенькі,

Заінька шарусенькі!

Праскачы ў дзірачку

Ды не пaбi спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix. Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся

Tyпнi ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi.

Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

 Іванка

Мэта: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становіцца ў сярэдзіну круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:

А дзе той Іванка, (3 разы)

Што ўстае спазаранку.

Ён спрытны, працавіты

Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.

Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяўчынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)

Кругом пакружуся (кружыцца)

Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).

Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:

Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,

Толькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе. Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.

 Лянок

Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае ўдзел у гульні, выбіраецца «бабуля».Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:

— Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:

— Старым бабулькам воўны пасмачку, а прыгожым маладзічкам белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк.

Мы лянок ipвaлi, ж а л i,

Абразалі, у полі слалі,

У снапочкі збipалi.

Урадзіся лянок

Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

Надзейка

Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць pyxi ca словамi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Aпicaннe гульні: З ліку дзяцей выбіраецца дзяўчынка, якая становіцца ў круг.

Дзеці:

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як бабулі скачуць?

Надзейка:

Вось і так, вось і так

Так бабулі скачуць.

(імітуе рухі бабуль)

Дзеці:

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як козлікі скачуць?

Надзейка:

Вось і так, вось і так

Так козлікі скачуць.

(імітуе рухі козлікаў)

Дзеці:

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як хлопчыкі скачуць?

Надзейка:

Вось і так, вось і так

Так хлопчыкі скачуць.

(імітуе рухі хлопчыкаў)

Дзеці:

Ты, Надзейка, раскажы,

Спрытна ўсім нам пакажы.

Як дзяўчынкі скачуць?

Надзейка:

Вось і так, вось і так

Так дзяўчынкі скачуць.

(імітуе рухі дзяўчынак)

Правілы гульні: калі дзяўчынка імітуе тыя ці іншыя рухі, то дзеці пляскаюць у далоні.

 Пляцень

Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу ў калоне, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На ўвесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:

Кругом бярозанькі ідзём,

Каля яе ўсе плятнём.

Плець-плець пляцёна

Кругом ствала абвядзёна.

Уецца пляцень, пляцецца

У поле, у лес валачэцца.

Расплятайся, пляцень, распляціся,

Залаты вузельчык развяжыся.

Вядучы заблытвае карагод, пакуль не "запляце” пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:

Сто дашкалят

Усе ў адзін рад,

Разам звязаны стаяць.

Пляцень, расплятайся,

На бярозаньку завівайся.

Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не ўстаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.

Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.

Сонца i месяц

Мэта: развіваць каардынацыю i ўзгодненасць рухаў, выхоўваць cябpoўcкiя адносіны дзяцей паміж сабой.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок i ціхенька, каб іншыя ix нe пачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i ме­сяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца ланцугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечы iгpaкy, які стаіць спераду яго.

Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаў i з песняй праходзяць праз ix:

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка,

Ваўкоў не баяўся,

Страхаў не пужаўся.

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў наш Ягорачка.

Ішоў ён лугам,

Вёў дзяцей кругам.

Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:

— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:

— Ідзі да мяне,— i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау.

Так дзеці праходзяць з песняй праз ва­роты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты»— у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сон­ца i месяца або ў рад, або ланцугам—адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзін iгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошні iгpoк таксама ідзе або да сонца, або да месяца.

Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца.

Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць:

— Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.

А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:

— Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць!

Пасля гэтага дзеці-сонцы ўтвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.

Правілы гульні: праходзячы праз вароты, дзеці дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульні ўсе яны танцуюць разам.

Интернет-ресурсы: